Сэнс назвы камедыи хто смяется апошним скачать

Сэнс назвы камедыи хто смяется апошним

Читать онлайн "Хто смяецца апошнім" автора Крапіва Кандрат - RuLit - Страница 1.
Хто смяецца апошнім. Гарлахвацкі Аляксандр Пятровіч — дырэктар інстытута геалогіі. Анна Паўлаўна — яго жонка. Чарнавус Аляксандр Пятровіч — прафесар. Туляга Мікіта Сымонавіч — навуковы супрацоўнік.

Левановіч — сакратар парткома. Вера — малодшы навуковы супрацоўнік. Зёлкін — малодшы навуковы супрацоўнік. Зіна Зёлкіна — яго жонка, сакратар. Цёця Каця — прыбіральшчыца. Нічыпар — дворнік.

Незнаёмая жанчына . Чалавек у форме НКВД . Калідор — вестыбюль установы. Цёця Каця (выходзіць з дзвярэй дырэктаравага кабінета. За ёю Нічыпар) . Фу. Добра, што ты якраз падышоў, я ж бы адна гэтаму сталу і рады не дала. Нічыпар . Гэта, брат, стол! Каб некалі мне такі пляц зямлі, то я б гаспадаром быў.

Цёця Каця . Новы поп, дык новае і маленне. У таго дырэктара, бывала, адзін столік, два крэслы і ўсё. А ў гэтага ж стол гэтакі, а на стале ж мартаплясаў усялякіх панастаўляна — таксама грошай каштуюць. Нічыпар . А што яму — шкада казённых грошай? Не з свае ж кішэні плаціць.

Цёця Каця . Дзве канапы скураныя, мяккія. I нашто яны? Хіба ён лежачы працаваць думае. Нічыпар . Далікатнага, мусіць, заводу. Баіцца, каб на цвёрдьга мазалёў не панаседжваць. Цёця Каця . I вось, скажы ты… Зараз год, як я на гэтым месцы, а не магу ўцяміць, што тут людзі робяць. Такі ж каваль у кузні куе, то знак ёсць, настаўнік дзяцей вучыць, і то знак ёсць, а тут людзі нешта робяць, робяць, і работы гэтай не відаць.

Нічыпар . Кажаш, працуюць і смаку не чуюць. Цёця Каця . Яны, можа, і чуюць, але я не бачу, які тут смак. Нейкія ўсё каменні, косці перабіраюць, пясок перасыпаюць. Нічыпар . Гэта яны зямлю вывучаюць. Цёця Каця . Як гэта зямлю? Нічыпар . А так, што як паглядзяць на гэтыя косці, дык адразу скажуць, колькі зямлі год і як яна выглядала, калі маладою была. Цёця Каця . Пляцеш ты абы-што.

Думаеш, калі я баба, дык ужо і паверу ўсякаму глупству. Нічыпар . Запытайся ў Чарнавуса. Ён чалвек дарма што сур'ёзны, а калі разгаворыцца, дык люба слухаць. Раскажа, і дзе некалі мора было, і чаму яго цяпер там няма, і якія жывёлы былі мільёны год таму назад, і як яны елі адна другую. Так дакладна раскажа, нібы ён сам быў пры гэтым. Цёця Каця . А ў тым інстытуце, што на Шырокай, дык сабак поўна. Там з імі ўсялякія штукі вырабляюць, практыку здымаюць. Мая суседка там прыбіральшчыцай, дык расказвае, што не даюць, каб гэтыя сабакі ротам елі, а папракручвалі дзіркі ў баку ды ўліваюць ім яду туды. Нічыпар . Ну, гэта хто да якой навукі здатны.

Адны зямлю вывучаюць, а другія жывёлу. Цёця Каця . Але нашто ж дзіркі круціць? Нічыпар . Чаму нашто? Трэба ж хоць адным вокам глянуць, што там усярэдзіне робіцца. Цёця Каця . Дык хіба ім не хапае гэтых дзірак, што сабаку бог даў?

Нічыпар . Гэта табе здаецца, што хапае, а ім, бачыш, мала… Загаварыўся тут з табой, а ў мяне яшчэ двор не прыбраны. Цёця Каця . Прыбярэш, дзе твой двор дзенецца. Нічыпар . Дырэктар прыйдзе, нагонку дасць. Цёця Каця . Вельмі твой дырэктар на двор углядаецца. У яго другім галава занята. Учора адвячоркам з Зіначкай за горад імчаў на таксі, дык аж пыл курэў. Нічыпар . З нашай Зіначкай? Цёця Каця . А то з якою ж?

Нічыпар . Глядзі ты! У яго ж і свая жонка гладкая. Цёця Каця . Гладкая, мусіць, прыелася, да шурпатай пацягнула. Нічыпар . А Зёлкін як жа? Цёця Каця . А што Зёлкін… Толькі ходзіць на мяккіх лапах ды прыслухоўваецца, хто што гаворыць. Што дырэктар з яго жонкай забаўляецца, дык ён гэтага не бачыць. Нічыпар . Бачыць, ды віду не паказвае. Што ж гэтакі пеўнік зробіць дырэктару?

А таму раскоша тут, як шчупаку ў сажалцы. Усе так і выдыгаюць перад ім: «Таварыш Гарлахвацкі! Таварыш Гарлахвацкі!» А ў таго Гарлахвацкага крукам носа не дастаць. Адзін Чарнавус яго не баіцца. Гэты сам разумее ў навуцы не менш за яго. Цёця Каця . З'есць і Чарнавуса.

Нічыпар . Глядзі, каб не ўдавіўся. Цёця Каця . Папомніш маё слова. З'есць, як з'еў ужо Муравіцкага. Так падвядзе, што той не будзе і ведаць, адкуль што ўзялося.


  • Сэнс назвы камедыи хто смяется апошним

  • Сэнс назвы камедыи хто смяется апошним
  • Что почитать: